Ператрус у "Рэгіянальнай газеце" ў Маладзечне

Ператрус у "Рэгіянальнай газеце" ў Маладзечне

19 ліпеня сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю недзяржаўнай "Рэгіянальнай газеты" ў Маладзечне, паведамляе прэс-служба БАЖ.

На сувязь не выходзяць супрацоўніцы выдання Зоя Хруцкая і Настасся Уткіна. Сведкі кажуць, што ў рэдакцыі ёсць людзі ў цывільным.

Зранку сілавікі прыйшлі дадому да галоўнага рэдактара выдання Аляксандра Манцэвіча. Яго разам з жонкай звезлі на допыт.

Ператрусы ў СМІ і недзяржаўных арганізацыях актыўна ідуць на працягу ліпеня. На мінулым тыдні яны асабліва актывізаваліся: ператрусы 14 ліпеня былі названыя "чорнай серадой".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі