Першыя галы чэмпіянату Беларусі па футболе забіў Джасурбек Яхшыбоеў

Першыя галы чэмпіянату Беларусі па футболе забіў Джасурбек Яхшыбоеў

19 сакавіка ў Беларусі стартаваў чэмпіянат па футболе ў вышэйшай лізе. Першыя галы чэмпіянату забіў Джасурбек Яхшыбоеў. 22-гадовы паўабаронца ташкенцкага "Пахтакора" знаходзіцца ў арэндзе ў мінскага "Энергетыка-БДУ". Сталічная каманда прымала БАТЭ і пасля першага тайма выйгравала з лікам 2:0. А ў выніку перамагла — 3:1.

Пасля таго, як свой футбольны чэмпіянат спыніла Турцыя, Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе яшчэ гуляюць у футбол.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі