Пісталет, з якога паранілі Рэмба, прадалі за 430 тысяч еўра

Пісталет, з якога паранілі Рэмба, прадалі за 430 тысяч еўра

Пісталет, з якога паранілі французскага паэта Арцюра Рэмба, прадалі на аўкцыёне ў Парыжы за 430 тысяч еўра (гэта каля 460 тысяч долараў). Аўкцыённы дом Christie's заявіў, што гэтая сума ў 7 разоў перавышае першапачатковую ацэнку зброі, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Пісталет Lefaucheux называюць самай знакамітай зброяй у гісторыі Францыі. 10 ліпеня 1873 года французскі паэт Поль Верлен стрэліў з яго ў Рэмба, які на той момант быў яго каханкам. Яны пасварыліся ў адным з гатэляў Бруселя. Арцюр Рэмба быў паранены, Поля Верлена на 2 гады адправілі ў турму. Пісталет быў вернуты ў брусельскую краму, дзе яго раней купіў Верлен. Ён знаходзіўся там да 1981 года, калі краму зачынілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі