"Плошча Леніна" не збіраецца мяняць назву на "Плошчу Незалежнасці"

Станцыя мінскага метро "Плошча Леніна" пакуль застаецца пад гэтай назвай. Ці зменіцца яе назва на "Плошчу Незалежнасці", застаецца невядомым. Нагадаем, што ў сярэдзіне сакавіка з'явілася інфармацыя, нібыта запланаванае перайменаванне станцыі. Меркаванай датай перайменавання называўся канец сакавіка. Калі ж журналісты nn.by паспрабавалі высветдіць у Мінгарвыканкаме, чаму перайменавання не адбылося нават у красавіку, то чыноўнікі не змаглі даць адказу.

Ва ўпраўленні мінскага метрапалітэну ж паведамілі, што пра планы перайменавання станцыі чулі, аднак ніякага распараджэння Мінгарвыканкаму не атрымоўвалі. Таму пакуль "Плошча Леніна" застаецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі