“Плюсы, мінусы, падводныя камяні” на шляху да Беларусі — вынікі года з Усавым

Павел Усаў / Еўрарадыё

Павел Усаў / Еўрарадыё

Лукашэнкаўцы працягваюць вынішчаць любую “несанкцыянаваную” актыўнасць у краіне — палітычную, грамадзянскую, сацыяльную, культурную. Але з асаблівай упартасцю вынішчаецца ўсё, што мае хоць нейкае адценне нацыянальнага. Такое адчуванне, што ўсё прабеларускае выклікае і ў лукашэнкаўцаў, і, што не дзіўна, у “рускамірцаў” істэрычнае задавальненне. І ўсё гэта на фоне не найлепшых часоў, якія перажываюць як дэмсілы, так і проста беларуская супольнасць за мяжой.

З чым прыйшлі да заканчэння 2023 года як беларускія дэмакратычныя сілы, так і ўсё беларускае грамадства — як у самой Беларусі, так і за яе межамі? Чаму не атрымалася наладзіць шчыльную супрацу ўсіх апанентаў рэжыму і ці толькі Офіса Ціханоўскай і АПК у гэтым віна? Што засталося ад беларускай незалежнасці і як захаваць беларускасць беларусаў? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі