Польшча апублікавала відэа, як беларускі сілавік знішчае агароджу на мяжы
Беларускія сілавікі знішчаюць агароджу на мяжы, каб даць мігрантам магчымасць перайсці ў Польшчу, заяўляе Міністэрства абароны Польшчы.
У якасці доказу ведамства апублікавана відэа, знятае ўночы. На ім бачны, як чалавек у форме штосьці робіць каля агароджы з калючага дроту. Заўважыўшы, што стаў аб'ектам увагі, мужчына паварочваецца і ўцякае.
Białoruskie służby pod osłoną nocy niszczą ogrodzenie, by umożliwić migrantom nielegalne przekroczenie granicy. pic.twitter.com/die9yCBKWP
— Ministerstwo Obrony Narodowej (@MON_GOV_PL) November 16, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.