Польшча не выключае закрыцця мяжы з Беларуссю
Фуры ў чарзе да беларуска-польскай мяжы / Еврорадио
Польшча разглядае магчымасць больш сур'ёзных эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі — аж да закрыцця беларуска-польскай мяжы са свайго боку.
Пра гэта прэм'ер-міністр Матэуш Маравецкі заявіў на прэс-канферэнцыі падчас свайго візіту ў Эстонію.
Спярша гаворка будзе ісці аб закрыцці толькі аднаго пункта пропуску — Кузня.
"Хочам даць Лукашэнку магчымасць <...> вярнуць мігрантаў у краіны іх паходжання", — цытуе TVN24 Маравецкага.
Аднак Польшча гатовая закрыць і іншыя пункты пропуску і магчымасці для транзіту і гандлю, каб "аказаць эканамічны ціск на рэжым Лукашэнкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.