Польскага суддзю, што збег да Лукашэнкі, маглі збіць — фота

Свае пасты таксама ён піша не самастойна

Свае пасты таксама ён піша не самастойна / Wojciech Olkusnik/East News

Польскі суддзя Томаш Шмыт, які на гэтым тыдні збег у Беларусь і папрасіў прытулак, мог быць збіты. Як піша Onet, на твары экс-суддзі бачны сіняк.

Адвакатка Ева Стэмпняк таксама звярнула ўвагу на ненатуральную паставу рук суддзі. Што таксама можа быць сведчаннем, што яго збівалі.

Польскага суддзю, што збег да Лукашэнкі, маглі збіць — фота

Нарэшце, відавочна, што пасты ў тэлеграм-канале, які падпісаны імем Томаша Шмыта, піша не ён. Польскія медыя звярнулі ўвагу на памылкі, не ўласцівых тым, хто валодае польскай як роднай, і на тыповыя для беларускай і расійскай прапаганды канцылярызмы кшталту "афіцыяльная Варшава".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі