Польская апазіцыя падпісала кааліцыйнае пагадненне

Лідары польскай апазіцыі

Лідары польскай апазіцыі / Bild

Лідары польскіх апазіцыйных партый падпісалі кааліцыйнае пагадненне з пераказам дарожнай карты кіравання краінай на наступныя чатыры гады. Гэта значыць, што кааліцыя, якая дазваляе прэтэндаваць на большасць у парламенце, створаная. Хоць, хутчэй за ўсё, магчымасці прыступіць да фармавання ўрада давядзецца чакаць яшчэ некалькі тыдняў.

Партыі калектыўна атрымалі большасць галасоў на выбарах у кастрычніку. Яны балатаваліся як асобныя групы, але абяцалі працаваць разам, каб змяніць курс, якім вяла Польшчу кіроўная партыя "Права і справядлівасць". Дональд Туск — кандыдат на пасаду прэм'ер-міністра ад кааліцыі — адзначыў, што бакі імкнуліся заключыць пагадненне да Дня Незалежнасці Польшчы, які адзначаецца 11 лістапада.

Па выніках парламенцкіх выбараў у Польшчы кансерватыўная партыя "Права і справядлівасць" (PiS), якая кіравала з 2015 года, заняла першае месца, набраўшы 37% галасоў. Але гэтага аказалася недастаткова, каб сфармаваць кіроўную кааліцыю. Тым не менш прэзідэнт Анджэй Дуда даў дзейнаму прэм'ер-міністру Матэвушу Маравецкаму, які прадстаўляе PiS, першы шанец паспрабаваць сфармаваць урад.

Зноў абраны парламент збярэцца на першыя слуханні ў наступны панядзелак. Паводле Канстытуцыі, у Маравецкага ёсць тыдзень, каб прадставіць кабінет прэзідэнту, а потым яшчэ два, каб прадставіць яго Сейму, сказаць палітычную прамову і атрымаць вотум даверу.

Большасць каментатараў лічыць, што місія Маравецкага асуджаная на паразу. І калі ён пацярпіць няўдачу, у Сейма з'явіцца шанец вылучыць на пасаду прэм'ер-міністра ўласнага кандыдата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі