Польскую мяжу з Беларусі штурмавалі са стрэльбай у руках

Пашкоджаны аўтамабіль польскіх памежнікаў / twitter.com/Straz_Graniczna/

Пашкоджаны аўтамабіль польскіх памежнікаў / twitter.com/Straz_Graniczna/

Уначы польскую мяжу з Беларусі штурмавалі са стрэльбай у руках. Нелегальна ў Польшчу спрабавалі перайсці 60 замежнікаў. Памежная служба Польшчы паведаміла пра асабліва агрэсіўную групу з 20 чалавек. Каля вёскі Дубічы Царкоўныя яны кідалі ў патрулі камянямі і галлём. А адзін са зламыснікаў прыцэльваўся ў памежнікаў, як мяркуецца, з гладкаствольнай зброі.

На літоўскай мяжы невядомыя сапсавалі сістэму відэаназірання. А каля латвійскай мяжы днямі беларускія памежнікі знайшлі чарговы труп. СК паведамляе, што гэта 36-гадовы грамадзянін Індыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі