Поўная адмена роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй плануецца да 1 чэрвеня
Беларусь і Расія плануюць цалкам адмяніць роўмінг да 1 чэрвеня. Пра гэта заявіў амбасадар Расіі ў Мінску Барыс Грызлоў, перадае РІА "Новости".
Цяпер, як паведамлялася раней, адмяняецца толькі плата за ўваходныя тэлефанаванні.
Заявы пра адмену роўмінгу паміж дзвюма краінамі гучаць з 2013 года. За гэты час у Беларусі памяняліся пяць амбасадараў Расіі. А роўмінг дзе быў, там і застаўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.