Пра Гарбачова, нацыянальнага лідара і свабоду — стрым з Усавым

Пра Гарбачова, нацыянальнага лідара і свабоду — стрым з Усавым

Пайшоў з жыцця першы і апошні прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў, які, сам таго не жадаючы, стаў ініцыятарам развалу крывавай савецкай імперыі. Чалавек, які да апошняга імкнуўся захаваць гэтую імперыю, быў ворагам незалежнасці нацыянальных дзяржаў, але дзякуючы дзеянням якога рэспублікі гэтую незалежнасць атрымалі. Што праўда, не ўсе здолелі скарыстацца вакном магчымасцяў і стаць дэмакратычнымі краінамі. Беларусь жа да ўсяго яшчэ і нацыянальна арыентаванай дзяржавай стаць не здолела.

Кім насамрэч быў для Беларусі Гарбачоў і ці не перабольшаная яго роля? Чаму Беларусь не здолела пабудаваць нацыянальна арыентаваную дзяржаву і ці з’явілася патрэба ў нацыянальным лідары? Заявы з боку ўкраінскіх чыноўнікаў аб неабходнасці накласці візавыя абмежаванні на беларусаў — ці апраўданыя яны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі