Пра Пазняка, Сахашчыка, паліграф і выбар Ціханоўскай — эфір з Усавым

Пра Пазняка, Сахашчыка, паліграф і выбар Ціханоўскай — эфір з Усавым

Стварэнне Аб'яднанага пераходнага кабінета і планы перафарматаваць Каардынацыйную раду ў протапарламент выглядаюць як намер Офіса Ціханоўскай стварыць беларускую дзяржаву за межамі краіны. Ужо нават ідзе размова пра стварэнне сваёй арміі. Праўда, усё гэта адбываецца на фоне заяў асобных палітыкаў пра неабходнасць пазбавіць шэнгенскіх віз не толькі расіян, але і беларусаў.

Што можа схіліць Пазняка да супрацы з Пераходным кабінетам ці хаця б з Сахашчыкам? Даваенная размова Шольца з Пуціным — пра што сведчыць рэакцыя Мінска на антыбеларускія заявы Пуціна? Ці ўратуе дэмакратычную супольнасць праходжанне паліграфа ўсімі актывістамі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі