Пра стаяк, унітаз і крыж на лбе. Гучныя цытаты Вольгі Карач
Вольга Карач / Еўрарадыё
Палітычная актывістка Вольга Карач — у цэнтры скандалу: ёй адмовілі ў міжнароднай абароне ў Літве і назвалі "пагрозай нацыянальнай бяспецы". А кіраўнік камітэта Сейма ў міжнародных справах і зусім заявіў, што яе цікавіць толькі заробак на "барацьбе за свабоду".
У палітычным жыцці Карач даўно — і час ад часу яна выступае з гучнымі, а часам і спрэчнымі заявамі. Успамінаем некалькі з іх.
Пра расійскую агрэсію супраць Украіны
("Зварот да рускіх маці", 2 сакавіка 2014)
— Я як жанчына асуджаю ўсіх тых, хто распачынае вайну дзеля сваіх неўтаймоўных палітычных амбіцый — вайну, у якой загінуць не іх сыны, а нашы хлопчыкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.