Працягваецца русіфікацыя Купалаўскага тэатра

Рускамоўная праграмка Купалаўскага тэатра

Рускамоўная праграмка Купалаўскага тэатра / kupalauski.by

Дзяржаўны Купалаўскі тэатр анансаваў акцыю "Лета пачынаецца ў Купалаўскім". Удзельнікі акцыі змогуць купіць квіткі на дзіцячую казку "Гісторыя шакаладнага дрэва" ўсяго за два рублі.

Але, як заўважыў сайт "Зеркало", праграмка спектакля выдадзеная па-руску. Хаця ўсе спектаклі ў тэатры, у тым ліку "Гісторыя шакаладнага дрэва", паказваюцца на беларускай мове.

Стварэнне рускамоўнай праграмкі — яшчэ адна праява русіфікацыі тэатра.

Большасць трупы Купалаўскага ўлетку 2020-га падтрымала пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. Калі рэжым Лукашэнкі звольніў тагачаснага дырэктара Паўла Латушку, за ім сышлі амаль усе акторы, а таксама многія тэхнічныя работнікі.

Працу тэатра адміністрацыя змагла аднавіць толькі ў сакавіку 2021-га. Аднак дастатковую колькасць актораў набраць так і не змаглі, таму іх запрасілі з Расіі.

Русіфікацыя закранула і іншыя мінскія тэатры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі