Прадпрыемствы змогуць атрымаць дзяржпадтрымку толькі праз конкурс

Прадпрыемствы змогуць атрымаць дзяржпадтрымку толькі праз конкурс

У Беларусі прадпрыемствы, якія хочуць атрымаць дзяржаўную падтрымку, павінны будуць прайсці праз конкурсны адбор. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 106, які ўносіць змяненні ў сістэму фармавання дзяржпраграм і аказання дапамогі суб'ектам гаспадарання.

Як інфармуе sputnik.by, будзе фармавацца пералік дзяржаўных праграм, якія распрацоўваюцца і рэалізуюцца дакладна ў адпаведнасці з прыярытэтамі і мэтамі сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны на сярэднетэрміновую перспектыву. Фінансавая падтрымка дзяржавы будзе прадастаўляцца толькі "зыходзячы са стратэгічных прыярытэтаў эканомікі ў рамках рэалізацыі дзяржаўных праграм, распрацаваных у адпаведнасці з прыярытэтамі развіцця".

У адпаведнасці з указам Лукашэнкі, крэдытаванне капітальнага характару па дзяржпраграмах будзе здзяйсняцца праз Банк развіцця па прынцыпе "аднаго акна". Мяркуецца, што гэта дазволіць укараніць механізм конкурснага адбору падчас атрымання дзяржпадтрымкі, а рэсурсы будуць сканцэнтраваныя на самых эфектыўных інвестпраектах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі