Беларуса называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

LockBit лічыцца піянерам у выкарыстанні мадэляў вымагальніцтва (ілюстрацыйнае фота)

LockBit лічыцца піянерам у выкарыстанні мадэляў вымагальніцтва (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Грамадзяніна Беларусі называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі LockBit. Ён жыў у Дубаі, а быў затрыманы ў Іспаніі, піша "Зеркало".

У выніку аперацыі праваахоўных органаў 12 краін, каардынаванай Еўраполам, затрымалі чатырох чалавек, звязаных са згаданай групоўкай. Ператрусы і арышты адбыліся ў 12 краінах. У Францыі схапілі меркаванага распрацоўніка Lock Bit.

Беларуса называюць ключавой фігурай у інфраструктуры LockBit, паколькі ён кіраваў інтэрнэт-правайдэрам, які забяспечваў ананімнасць і канфідэнцыяльнасць кліентам групы.

LockBit лічыцца піянерам у выкарыстанні мадэляў вымагальніцтва. З дапамогай шкоднаснай праграмы, яны становяцца даступнымі "нават для людзей без прасунутых тэхнічных навыкаў". Каля пяці гадоў кіберзлачынцы выкарыстоўваюць яе для пранікнення ў інфармацыйныя сістэмы ўстаноў і кампаній. Пацярпелі каля 2500 кампаній, устаноў і прыватных асоб у больш за 120 краінах свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі