Прадстаўнікі палка Каліноўскага сустрэліся з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны

Дэпутаты і добраахвотнікі / t.me/belwarriors
Дэпутаты і добраахвотнікі / t.me/belwarriors

19 кастрычніка ў Кіеве прадстаўнікі палка імя Кастуся Каліноўскага сустрэліся з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны, якія ўваходзяць у Міжфракцыйнае дэпутацкае аб'яднанне "Дэмакратычная Беларусь". Сярод апошніх былі такія вядомыя асобы, як Аляксей Ганчарэнка, Сафія Федына, Мікіта Патураеў, Багдан Ярэменка, Ірына Герашчанка. Прэс-служба палка Каліноўскага піша, што "былі ўзняты пытанні беларуска-украінскіх адносінаў у кантэксце расійскай агрэсіі" і што "украінскі бок выказаў павагу беларусам, якія змагаюцца са зброяй у руках за Украіну". Таксама ўкраінскія дэпутаты заявілі пра жаданне супрацоўнічаць з падраздзяленнем, "як легітымным прадстаўніком беларускага народа". Падчас сустрэчы абмяркоўваліся "вайскова-палітычныя пытанні і планы развіцця палка Каліноўскага".

Дэпутаты Вярхоўнай Рады, "у адказ на запыт ваяроў палка Каліноўскага", вырашылі прапанаваць ураду ўнесці змены ў пастанову, якая датычыць грамадзян Беларусі ва Украіне. Таксама яны будуць уносіць на галасаванне пастанову аб прызнанні Беларусі часова акупаванай Расіяй тэрыторыяй (падобная пастанова днямі была прынята ў дачыненні Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя).

Прадстаўнікі палка Каліноўскага сустрэліся з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі