Пракуратура заблакавала сайт праваабарончай арганізацыі Human Constanta
У Беларусі заблакаваны сайт правабарончай арганізацыі Human Constanta. Адпаведнае рашэнне прыняў пракурор Мінска Алег Лаўрухін, які ўгледзеў на сайце “парушэнні закона аб СМІ”.
У паведамленні пракуратуры гаворыцца, што "на сайце размешчаная недакладная інфармацыя, накіраваная на распаўсюд дэструктыўных настрояў у грамадстве, падрыў аўтарытэту дзейнай улады, супрацоўнікаў праваахоўнага блоку". Таксама там адшукалі радыкальныя паведамленні, якія "распальваюць варожасць".
Адзін з накірункаў дзейнасці "Human Constanta" — праца з мігрантамі. Праваабаронцы дапамагалі ім яшчэ з часоў мігранцкага крызісу ў Брэсце, калі ўцекачы з Чачні спрабавалі трапіць у ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.