Праваабаронца з Беларусі трапіла ў спіс Forbes

Праваабаронца з Беларусі трапіла ў спіс Forbes

21-гадовая праваабаронца Анісія Казлюк з Мінска трапіла ў рэйтынг самых перспектыўных людзей Еўропы, маладзейшых за 30 гадоў. 

Гэты спіс 30 Under 30 Europe трэці год запар публікуе часопіс Forbes. Прадстаўніца Беларусі ўвайшла ў яго ўпершыню. 

Дзяўчына з'яўляецца валанцёркай праваабарончага цэнтра "Вясна", пазбаўленага рэгістрацыі. Анісіі 21 год, і яна самая маладая з 30 намінантаў у гэтай катэгорыі.

У рэйтынгу 10 катэгорый ("Тэхналогіі", "Фінансы", "Забавы", "Права і палітыка", "Навука і ахова здароўя", "Сацыяльнае прадпрымальніцтва" ды інш.). У кожнай з іх — па 30 чалавек.

"Яна змагаецца за лепшую Беларусь, выступаючы супраць міліцэйскага самавольства і аказваючы дапамогу ахвярам парушэнняў правоў чалавека, увесь час працуючы над папулярызацыяй ідэй правоў чалавека ў рэгіёне", — гаворыцца ў рэйтынгу.

Праваабаронца з Беларусі трапіла ў спіс Forbes
Скрыншот з сайта forbes.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі