Праваабаронцы ладзяць марафон салідарнасці з палітвязнямі
20-25 жніўня валанцёрская служба праваабарончага цэнтра "Вясна" праводзіць тыдзень падтрымкі палітычных вязняў Беларусі, паведамляе "Белсат".
Гэтымі днямі кожны можа наведаць офіс "Вясны" ў Мінску (прасп. Незалежнасці, 78-а, 48) і падпісаць паштоўкі, якія потым адашлюць палітвязням.
На 22 жніўня запланаваная імпрэза, дзе прэзентуюць гісторыі палітвязняў з усяго свету. Таксама на ёй можна будзе пагутарыць з былымі беларускімі вязнямі сумлення.
Цяпер за кратамі ў Беларусі знаходзяцца два чалавекі, якіх праваабаронцы лічаць палітвязнямі. Гэта Зміцер Паліенка і Міхаіл Жамчужны.