Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ пяцярых беларусаў

У Беларусі з'явіліся новыя палітвязні

У Беларусі з'явіліся новыя палітвязні / Еўрарадыё

У Беларусі дадалося пяць новых палітвязняў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Гэта Афанасій Афанасенкаў, Уладзімір Дэмбіцкі, Яўген Вялесік, Яўген Блінкоў, Наталля Сцёпіна.

Усе яны былі асуджаныя па абвінавачаннях у абразе Лукашэнкі ці прадстаўнікоў улады ў інтэрнэце.

Дарэчы, як заявіў генпракурор Андрэй Швед, 30 палітвязняў, памілаваных сёння, былі асуджаныя па такіх самых абвінавачаннях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі