Праваслаўныя сёння адзначаюць Вадохрышча
19 студзеня праваслаўныя ў Беларусі святкуюць Вадохрышча. Гэта свята ў памяць пра хрышчэнне Ісуса Хрыста ў рацэ Ярдан.
Лічыцца, што свянцоная вада ў гэты дзень набывае гаючыя ўласцівасці і захоўвае іх на працягу года. Яе даюць піць цяжка хворым, ёю пасвячаюць храмы і дамы.
Традыцыйна ў гэты дзень людзі акунаюцца ў палонку. Зрэшты, дактары не рэкамендуюць гэта рабіць без папярэдняй падрыхтоўкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.