Правяраем легенду нелегальных мігрантаў, якія ўцякаюць ад росту цэн на навучанне

Ад чаго бягуць з Беларусі замежныя студэнты?
Ад чаго бягуць з Беларусі замежныя студэнты?

Многія нелегальныя мігранты, якіх затрымліваюць на мяжы літоўскія памежнікі, расказваюць падобную легенду. Маўляў, яны студэнты гродзенскіх ВНУ, якія не змаглі пацягнуць падвышаную плату за навучанне. У выніку хлопцам і дзяўчатам давялося кінуць універсітэт і ўцякаць у Літву.

 

Пра гэта расказваў намеснік кіраўніка SBGS Антанас Мантвідас.

"Паводле звестак нелегальных мігрантаў, іх выселілі з інтэрнатаў з дапамогай міліцыі, але гэтая інфармацыя не правераная", — паведаміў Мантвідас у гутарцы з LRT RADIO.

Адным словам, не паспеў Аляксандр Лукашэнка ў дні апошніх званкоў у канцы траўня прыгразіць Захаду патокам нелегалаў, як замежныя студэнты ў Беларусі пачалі скардзіцца на кошт адукацыі.

Еўрарадыё вырашыла праверыць, ці так моцна вырастуць цэны на вышэйшую адукацыю для замежнікаў у Гродне ў наступным навучальным годзе. І ці варта ад іх уцякаць.
 

Як напалохаць студэнта ста доларамі

Мы патэлефанавалі ва ўніверсітэт імя Янкі Купалы, каб высветліць, наколькі падаражэла навучанне. Але там не змаглі даць нам тлумачэнні — таму што цэны на новы навучальны год яшчэ невядомыя. Ва ўніверсітэце парэкамендавалі патэлефанаваць крыху пазней.

Проверяем легенду нелегальных мигрантов, которые бегут от роста цен на обучение
Будынак Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта

Сітуацыя даслоўна паўтарылася і ў выпадку з гродзенскім філіялам БНТУ. Мы паспрабавалі высветліць, калі цэны стануць вядомыя, але і тут нам не змаглі даць адказ. Сказалі толькі, што да жніўня яны ўжо дакладна будуць сфармаваныя.

Еўрарадыё не губляла надзеі высветліць, што ж настолькі напалохала студэнтаў, якія кінуліся ўцякаць праз мяжу. І мы на самай справе выявілі адну гродзенскую ВНУ, якая падняла цану на навучанне. Гэта Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Мы высветлілі, што кошт навучання вырасце на сто долараў. Ці шмат гэта для замежніка, які навучаецца ў Беларусі? Растлумачым: вучоба на першым — другім курсе дзённай формы каштуе замежніку 4 тысячы долараў. Трэці — шосты курсы на сто-дзвесце долараў менш.

Калі іншаземец хоча навучацца на англійскай мове, трэба даплаціць да гэтай вялікай сумы яшчэ 400-600 долараў. Ці можа пры такіх выдатках сума ў сто долараў напалохаць настолькі, што студэнт кіне навуку і рване праз мяжу?
 

Наколькі выраслі цэны ў іншых ВНУ?

Мы вырашылі даць гэтай легендзе яшчэ адзін шанц.

Што, калі студэнты ўцякалі не толькі з гродзенскіх ВНУ? Тым больш раней Мінадукацыі пацвярджала, што беларускія ВНУ падымуць цэны на навучанне ў новым навучальным годзе.

І назваў сумы: на 200–400 рублёў. Гэта значыць, на 70–150 долараў.
 

Студэнты без дыпломаў і пашпартоў

Напярэдадні прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце дала інтэрв'ю нямецкаму выданню Frankfurter Allgemeine.

У ім яна яшчэ раз пацвердзіла легенду, якую расказваюць мігранты на мяжы.

"Так, Беларусь дазваляе афрыканскім студэнтам вучыцца ў сваёй краіне і зарабляе на гэтым добрыя грошы. У некаторых з гэтых маладых людзей, магчыма, у глыбіні душы ёсць план — як такім чынам наблізіцца да ЕС. У нашых памежнікаў ёсць такая інфармацыя. Але мы чуем і сёе-тое новае: у Беларусі раптам павысілі плату за навучанне, яны больш не могуць плаціць за адукацыю і таму вымушаныя пакінуць краіну", — расказвае прэм'ер.

Але ёсць у гэтых "уцёках" ад непад'ёмных сум за навучанне і незвычайны нюанс: многія мігранты прыбываюць на мяжу без пашпартоў. Шыманіце апісала схему, па якой дзейнічаюць нелегальныя мігранты.

Проверяем легенду нелегальных мигрантов, которые бегут от роста цен на обучение
Літоўская мяжа / vgr.by

Канцавы пункт прызначэння мігрантаў — не Літва, кажа прэм'ер. Многія з мігрантаў не маюць пры сабе пашпартоў. Шыманіце мяркуе, што пашпарты мігранты загадзя адпраўляюць у краіну прызначэння. І робіць выснову: гэта еўрапейская праблема, а не літоўская.

Яна мяркуе, што найлепшым адказам быў бы дыялог з краінамі паходжання нелегальных мігрантаў. А найлепшым выйсцем — паказаць, што такіх мігрантаў вяртаюць дадому.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі