Прайшло лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе
17 лютага ў Мінску ў Доме футбола прайшло лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Першы тур пройдзе 19 сакавіка. Чэмпіён краіны брэсцкае "Дынама" прымае "Смалявічы", мінскае "Дынама" згуляе з "Рухам", РЦАР-БДУ — з БАТЭ. У іншых паядынках сустрэнуцца: "Белшына" — "Мінск", "Шахцёр" — "Тарпеда-БелАЗ", "Іслач" — "Нёман", "Слуцк" — "Славія", "Віцебск" — "Гарадзея".
У другім туры брэсцкае "Дынама" паедзе ў госці ў Слуцк, а БАТЭ — у Мазыр да "Славіі", у сталіцы пройдзе матч "Мінск" — "Дынама" (Мінск).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.