Прайшло лёсаванне матчаў 1/16 фіналу футбольнага Кубка Беларусі

Перад лёсаваннем у федэрацыі / abff.by
Перад лёсаваннем у федэрацыі / abff.by

5 чэрвеня ў Беларускай федэрацыі футбола прайшло лёсаванне матчаў 1/16 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. Вынікі наступныя: "Маладзечна" — "Мінск", "Віцебск" — "Энергетык-БДУ", "Асіповічы" — "Гомель", "Жодзіна-Паўднёвае" — "Дынама-Мінск", "Паперпрам" — "Дынама-Брэст", "Астравец" — "Смаргонь", "БК Макслайн" —"Іслач", "Ліда" — "Тарпеда-БелАЗ", "Ніва" — "Нафтан", "Мёры" — БАТЭ, "Слонім" — "Славія", "Івацэвічы" — "Шахцёр" (Салігорск), "Хваля-Пінск" — "Слуцк", ГОБЖД (Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі) — "Арсенал" (Дзяржынск), "Днепр-Магілёў" — "Белшына".

Матчы, у якіх гуляюць клубы-ўдзельнікі турніраў УЕФА, пройдуць 27-28 чэрвеня, а астатнія паядынкі — 21-23 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі