Прайшло лёсаванне матчаў 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі

Прайшло лёсаванне матчаў 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі

13 жніўня прайшло лёсаванне матчаў 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. БАТЭ згуляе з "Тарпеда-БелАЗ", мінскае "Дынама" — з "Гомелем", гродзенскі "Нёман" — з магілёўскім "Дняпром" (адзіная каманда першай лігі, якая прабілася ў чвэрцьфінал), "Віцебск" — з брэсцкім "Дынама".

Матчы адбудуцца вясной наступнага года. Каманды згуляюць двойчы (дома і на выездзе).

Дзейным уладальнікам Кубка Беларусі з'яўляецца БАТЭ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі