Прэм'ер-міністр Беларусі чуе сігналы з Захаду

Прэм'ер-міністр Беларусі чуе сігналы з Захаду

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка чуе сігналы з Захаду. Пра гэта ён заявіў у праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ. Галоўчанка лічыць, што "недружалюбныя краіны", нягледзячы на санкцыі, гатовыя працаваць з Беларуссю.

"Я думаю, што нейкае працверажэнне ўсё роўна адбудзецца, — гаворыць прэм'ер. — Больш таго, сігналаў пра гатоўнасць працаваць з намі вельмі шмат. Санкцыі, якія ўводзяцца і ў дачыненні да Расіі, і Беларусі, яны рыкашэтам б'юць па тых, хто гэта робіць".

Пра тое, што спрабаваць гандляваць трэба з "недружалюбнымі краінамі" нават у цяперашніх умовах, на нядаўняй нарадзе ў Саўміне Раману Галоўчанку сказаў Аляксандр Лукашэнка. Відаць, пасля гэтага прэм'ер-міністр і стаў "чуць сігналы". Пры гэтым на адрас "недружалюбных краін" па-ранейшаму гучаць пагрозы.

Галоўчанка кажа, што за паўгода экспарт Беларусі ў "недружалюбныя краіны" склаў 3,5 млрд долараў. "Вядома, з 17 мільярдаў долараў нашага экспарту гэта нямала", — адзначае ён.

"Еўропа рыхтуецца да вельмі цяжкай зімы, — працягвае свае разважанні прэм'ер-міністр РБ. — Адмовіцца ад газу, не адмовіцца, мыцца радзей, кандыцыянеры не ўключаць і гэтак далей. Дзікунства! Беларуская паліўная драўніна, пелеты, еўрапелеты так званыя дапамаглі б вырашыць пытанне для насельніцтва [краін ЕС]. Таму, я думаю, вельмі хутка мы ўбачым пэўныя змены. Чалавек заўсёды галасуе, як гэта гаворыцца, халадзільнікам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі