Галоўчанка: уласнасць асобаў з недружалюбных дзяржаў вядомая і падлічаная

Галоўчанка: уласнасць асобаў з недружалюбных дзяржаў вядомая і падлічаная

Афіцыйны Мінск люстэркава адкажа на факты адабрання беларускай уласнасці за мяжой. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі 11 жніўня. 

"Нашы меры ў адказ зараз рыхтуюцца. Таксама ўсё будзе цывілізавана. Уся ўласнасць і юрыдычных, і фізічных асоб недружалюбных дзяржаў Рэспубліцы Беларусь вядомая, яна падлічаная", цытуе БЕЛТА словы кіраўніка ўрада. 

Ён назваў крокі супраць Беларусі "агрэсіўнымі дзеяннямі эканамічнага толку". 

На сённяшняй нарадзе Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі "адціснулі" яе ўласнасць. Гаворка ішла пра тое, што порт у Клайпедзе не перапраўляе беларускія калійныя ўгнаенні, а санаторый "Беларусь" у Юрмале зачыніўся. Усё гэта вынікі заходніх санкцый супраць беларускага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі