"Прэсбол": Галоўным трэнерам мінскага "Дынама" стане Леанід Кучук
Пасаду галоўнага трэнера футбольнага клуба "Дынама-Мінск" неўзабаве зойме Леанід Кучук, піша "Прессбол" са спасылкай на ўласныя крыніцы. На гэтай пасадзе Кучук заменіць Сяргея Гурэнку.
Гурэнка кіраваў "бела-сінімі" з чэрвеня 2019 года. У мінулым сезоне клуб заняў чацвёртае месца ў чэмпіянаце краіны. Сёлета дынамаўцы маюць 6 ачкоў пасля 5 тураў і размяшчаюцца на 12-й пазіцыі вышэйшай лігі.
Кучуку 60 гадоў. Апошняй камандай, якую ён трэніраваў, быў украінскі "Рух" (Д2). Адтуль спецыяліст сышоў у снежні 2019 года. У 2013 годзе Кучук быў прызнаны найлепшым трэнерам Беларусі.
Мінскае "Дынама" вядомае тым, што ў клубе кожны сезон, а то і часцей мяняецца галоўны трэнер. Так павялося ад часоў, калі клубам валодаў бізнесовец Юрый Чыж. Аднак нават пасля змены ўладальніка "традыцыя" захавалася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.