Прэзентацыя: Сінгл "Абсолют" ад гурта Nizkiz

Прэзентацыя: Сінгл "Абсолют" ад гурта Nizkiz

Гурт Nizkiz прадстаўляе на Еўрарадыё чарговы сінгл з будучага альбома. Трэк мае назву "Абсолют", з яго, кажуць музыкі, і пачаўся запіс дыска, які выйдзе ў сярэдзіне красавіка. Дарэчы, менавіта так і мусіла называцца кружэлка, але ў апошні момант, паслухаўшы цалкам запісаны матэрыял, музыкі змянілі назву на "не менш прыгожую".


"У самой назве ўсё закладзена: самыя вялікія справы робяцца з-за высокіх пачуццяў, то бок, кахання. І мы, як рамантыкі, у гэта шчыра верым і спадзяемся, што ёсць людзі, якія ў гэта вераць гэтак жа, як і мы", ― распавядае фронтмэн калектыву Аляксандр Ільін.  

Па словах бубнача гурта Дзмітрыя Халяўкіна, на новым лонгплэі можна пачуць больш песень на беларускай мове, чым на папярэднім "Лірыка", ён таксама будзе больш разнапланавым:


"На альбоме ёсць некалькі драйвовых песень, як і "Абсолют", але больш —у сярэднім тэмпе. То бок, "Абсолют" не паказальная песня для альбома. Песня ўжо вядомая па нашых канцэртах, і публіка прасіла яе выпусціць у добрай якасці. Вось, калі ласка".


Новая праца Nizkiz убачыць свет у сярэдзіне красавіка. Запіс альбома адбываўся ў Магілёве, а звядзенне даверылі Канстанціну Пыжову, экс-гітарысту The Toobes, удзельніку ўкраінскага праекта “Валентин Стрыкало”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі