Процька: нацыянальная незалежная дзяржава, якая забяспечыць шчасце беларусам

Процька: нацыянальная незалежная дзяржава, якая забяспечыць шчасце беларусам

11 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, праваабаронца Таццяна Процька.


У беларусаў мусіць быць некалькі нацыянальных ідэй адначасова, перакананая Таццяна Процька. Для ўсіх грамадзян краіны важна мець незалежную свабодную нацыянальную дзяржаву, якая мае на мэце забяспечыць шчаслівае жыццё беларусам. Каб былі створаныя такія ўмовы, калі б чалавек імкнуўся да лепшага, да пазнання прыгажосці гэтага свету. Іншая рэч эліта. Да яе патрабаванні большыя, і нацыянальная ідэя ў тых, хто лічыць сябе элітай, мусіць быць шырэйшай — з абавязковым валоданнем беларускай мовай, веданнем нацыянальнай культуры і гісторыі.


Пра тое, якой павінна быць дзяржава, каб яна магла зрабіць беларусаў шчаслівымі, што беларусам трэба для шчасця і чаму гэта дзяржава павінна быць не толькі незалежнай, але і нацыянальнай, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Таццянай Процька.

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі