Протааналіз: ці навучыцца Ціханоўская рашучасці — эфір з Турарбекавай

Протааналіз: ці навучыцца Ціханоўская рашучасці — эфір з Турарбекавай

Беларуская дэмакратычная супольнасць падзялілася на прыхільнікаў Ціханоўскай і яе Пераходнага кабінета і тых, хто вырашыў пайсці сваім шляхам. Аб’яднання Форуму і Канферэнцыі не атрымалася, канчаткова непаразуменні не вырашыліся, не на ўсе пытанні адказы атрыманыя. Ну, ці яны былі не тымі, якіх чакаў іншы бок. І выглядае на тое, што канфрантацыя толькі павялічваецца — на радасць прапагандыстам Лукашэнкі.

Падзел дэмакратычных сіл — нармальны працэс ці пагроза? Па якіх крытэрах ацэньваць эфектыўнасць працы Пераходнага кабінета і ці варта чакаць новай “унутрывідавой” барацьбы? Што стаіць за прапановамі па выхадзе з крызісу ад крытыкаў Офіса Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дацэнтка, кандыдатка гістарычных навук, незалежная экспертка Роза Турарбекава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі