Пры выхадзе ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе супраць ПСВ
Калі БАТЭ выйграе ў азербайджанскага "Карабаха", то ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў згуляе з галандскім ПСВ. Такія вынікі лёсавання, якое прайшло ў швейцарскім Ньёне.
Бліжэйшым часам барысаўская каманда ў трэцім раўндзе кваліфікацыі будзе сустракацца з "Карабахам". Матчы пройдуць 7 жніўня ў Баку і 14 жніўня ў Барысаве.
Паядынкі раўнда плэй-оф кваліфікацыі адбудуцца 21-22 жніўня і 27-28 жніўня.
Лёсаванне групавога этапу Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 30 жніўня ў Манака.
Групавы этап Лігі стартуе 18 верасня і завершыцца 12 снежня. Фінал турніру пройдзе 1 чэрвеня 2019 года ў Мадрыдзе.