Прымус да міру: ці стане гэта мейнстрымам у 2024-м — вынікі года з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Лукашэнка агучвае свае “звышдакладныя” (трымаем у памяці прагноз пра “Кіеў за тры дні”) прагнозы наконт вайны ва Украіне, але не дзеліцца з намі сваім аналізам будучага развіцця вайны ў Ізраілі. Пуцін водзіць экскурсіі па палацах у ваколіцах Піцера, намякае пра колішнюю веліч імперскай Расіі і рыхтуецца да новых “выбараў”. А Еўропа нарэшце пачынае разумець як небяспеку для яе з боку рэваншысцкай Расіі, так і тое, што дапамога Украіне паступае ў недастатковай колькасці. Беларускія ж дэмакратычныя сілы (ці тыя, хто спрабуе іх імітаваць) зацята працягваюць шукаць ворагаў і вінаватых у сваіх шэрагах. Ну, ці ўжо знайшлі і змагаюцца з імі.

Якія настроі адносна вайны ва Украіне і Ізраілі пануюць у заходнім грамадстве і сярод палітыкаў? Ці варта чакаць пашырэння ваеннай дапамогі УСУ і якім будзе стаўленне да беларусаў за мяжой? Што засталося ад беларускай незалежнасці і што чакае дэмсілы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі