Прышчэпка для дзіцяці: усё, што вядома пра вакцынацыю дзяцей ад COVID-19
Вакцынацыя падлетка / AAP
У Беларусі ўжо больш за месяц можна зрабіць прышчэпку ад COVID-19 дзіцяці з 12 гадоў. Па апошніх звестках, скарысталіся магчымасцю крыху больш за 30 тысяч хлопчыкаў і дзяўчатак (дакладней, іх бацькоў). Многія не спяшаюцца згаджацца на вакцынацыю дзяцей з боязі, звязанай з бяспекай і эфектыўнасцю.
Што вядома пра вакцынацыю дзяцей ад каранавіруса? Расказваем галоўнае.
"Сінафарм" не толькі ў нас
У Беларусі падлеткаў вакцынуюць толькі інактываванай вакцынай вытворчасці Sinopharm. У нас яе называюць VeroCell, але "сапраўдная" назва вакцыны — BBIBP-CorV.
У прынцыпе, BBIBP-CorV выкарыстоўваецца сёння амаль у 90 краінах свету. Некаторыя пачынаюць яго ўжываць і для дзяцей — не толькі ў краіне-вытворцу Кітаі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.