Прысуд "хлопцу з бензапілой" — 5 гадоў турмы і 17 гадоў узмоцненага рэжыму

Прысуд "хлопцу з бензапілой" — 5 гадоў турмы і 17 гадоў узмоцненага рэжыму

Суд прызнаў Уладзіслава Казакевіча вінаватым у нападзе з нажом на супрацоўнікаў шклоўскай калоніі. Там 19-гадовы мінчук адбываў пакаранне за напад з бензапілой у гандлёвым цэнтры "Еўропа". 

Суд прызначыў Казакевічу 22 гадыоў пазбаўлення волі за напад у калоніі. Прычым 5 першых гадоў ён правядзе ў турме, астатнія 17 — у калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе tut.by.

Пацярпеламу старэйшаму кантралёру Аляксею Кузану абвінавачаны абавязаны выплаціць 3 тысячы рублёў у якасці кампенсацыі.

Казакевіча вінавацілі ў падрыхтоўцы да забойства і замаху на забойства двух чалавек у сувязі з іх службовай дзейнасцю асобай, якая раней учынiла забойства. Таксама — у нападзе на прадстаўніка адміністрацыі папраўчай установы з боку асуджанага. Суд па станавіў, што хлопец вінаваты па ўсіх артыкулах.

Суд вызначыў, што зранку 12 кастрычніка 2017 года падчас вываду на прагулку Уладзіслаў Казакевіч дастаў з рукава нож і напаў на двух кантралёраў. 

Дзяржэкспертыза выявіла, што на момант учыненых дзеянняў Казакевіч мог у поўнай меры ўсведамляць свае дзеянні і кіраваць імі. З гэтым не пагаджаюцца бацькі і абарона: абвінавачанага, яны лічаць, што хлопец хворы і мае патрэбу ў лячэнні. Незалежныя эксперты лічаць, што ў Казакевіча шызафрэнія.

У шклоўскай калоніі Казакевіч апынуўся пасля суда за напад з бензапілой на людзей у ГЦ "Еўропа" ў Мінску. Пры нападзе 8 кастрычніка 2016 загінула 43-гадовая прадавачка Алена Александронец, яшчэ дзве жанчыны пацярпелі. На момант злачынства хлопцу было толькі 17 гадоў, таму суд прызначыў яму максімальна магчымае пакаранне для непаўналетняга — 15 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі