Прызначаны новы галоўны трэнер БАТЭ

Прызначаны новы галоўны трэнер БАТЭ

Прызначаны новы галоўны трэнер БАТЭ. Як і чакалася, ім стаў 37-гадовы Кірыл Альшэўскі, які ў мінулым сезоне паспяхова працаваў з дублем барысаўчан — ён выйграў турнір. У ФК БАТЭ спадзяюцца, што з Альшэўскім і яго "свежымі ідэямі" каманда атрымае "магутны імпульс" у сваім развіцці і будзе вырашаць "самыя сур'ёзныя задачы". Ад спецыяліста чакаюць кроку наперад і ў якасці гульні, і ў выніках.

Альшэўскі — ураджэнец Барысава. У сістэме БАТЭ ён з перапынкам працуе з 2006 года і не толькі трэнерам — быў менеджарам, намеснікам генеральнага дырэктара па спартыўных пытаннях. У 2009-м Кірыл Альшэўскі кароткі час выконваў абавязкі галоўнага трэнера мінскага "Дынама". Ён мае трэнерскую ліцэнзію УЕФА катэгорыі PRO.

Альшэўскі змяніў 38-гадовага Аляксея Багу, які трэніраваў каманду з 2018-га. Пры ім БАТЭ ўпершыню за апошнія 14 гадоў не стаў чэмпіёнам Беларусі. З каманды сышлі таксама трэнеры Дзмітрый Молаш і Валерый Тарасенка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі