Пуцін хоча, каб у Крыме была пятая ігорная зона
Расійскі прэзідэнт унёс у Дзярждуму адпаведны законапраект.
Паводле прапановы Уладзіміра Пуціна, у анэксаваным рэгіёне створаць пятую ігорную зону. Дагэтуль яны існавалі ў Алтайскім, Прыморскім і Краснадарскім краях, у Калінінградскай вобласці Расіі.
Межы крымскай ігорнай зоны будуць вызначаць мясцовыя органы выканаўчай улады, паведамляе УНІАН.
Фота — ria.ru