Пуцін паспрабаваў патлумачыць, што адбываецца з Курскай вобласцю

Украінскі вайсковец

Украінскі вайсковец / facebook.com/GeneralStaff.ua

5 верасня, выступаючы на пленарнай сесіі VIII Усходняга эканамічнага форуму, Уладзімір Пуцін паспрабаваў патлумачыць, што адбываецца з Курскай вобласцю, частку якой ужо амаль месяц займаюць украінскія войскі. З аднаго боку ён гаварыў пра "святы абавязак... выкінуць [адтуль] праціўніка" (сказаў, што гэта "дастаткова вялікія і някепска падрыхтаваныя падраздзяленні") і "надзейна абараніць" расійскіх грамадзян, з іншага — заявіў пра "прыярытэт" Данбаса.

Відавочна, што расіян цікавіць, чаму ў Курскай вобласці сітуацыя застаецца ранейшай. Пуцін сцвярджае, што Узброеныя сілы Расіі "стабілізавалі сітуацыю і пачалі выціскаць праціўніка з прыгранічных тэрыторый". Праўда, гэта іншымі крыніцамі не пацвярджаецца. Па словах Уладзіміра Пуціна, "першачарговай задачай" застаецца Данбас, які РФ спадзяецца акупаваць цалкам. З яго слоў вынікае, што Курск у яго на другім месцы.

"Мэта праціўніка заключалася ў тым, каб прымусіць нас нервавацца, мітусіцца, перакідваць войскі з аднаго ўчастка на іншы і спыніць наша наступленне на ключавых напрамках, — кажа Пуцін. — ...Нашы войскі паскорылі наступальныя аперацыі. Даўно не было такіх тэрытарыяльных набыткаў".

Тут варта дадаць, што даўно ў Расіі не было і такіх тэрытарыяльных страт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі