Пуцін павіншаваў Лукашэнку і беларусаў з Днём незалежнасці
Але выказаў упэўненасць, што краінам удасца паспяхова стварыць Еўразійскі эканамічны саюз.
"Трывалыя расійска-беларускія сувязі служаць асновай для інтэграцыйнага супрацоўніцтва на прасторы СНД, якое выходзіць на якасна новы ўзровень дзякуючы падпісанню Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы забяспечым паспяховую рэалізацыю гэтага найважнейшага праекта", - гаворыцца на афіцыйным сайце Крамля.
"Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды Дня незалежнасці, які ў гэтым годзе супадае з юбілейнай датай нашай агульнай гісторыі - 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", - таксама напісаў Уладзімір Пуцін Лукашэнку ў адмысловай тэлеграме, пажадаўшы брацкаму беларускаму народу дабрабыту і росквіту.
Уладзімір Пуцін наведаў Мінск і сустрэўся з Лукашэнкам 2 ліпеня. Прабыўшы ў Беларусі каля 5 гадзін расійскі прэзідэнт вярнуўся дадому і на святочны парад 3 ліпеня не застаўся.