Пуцін правядзе перамовы з кіраўнікамі так званых "ДНР" і "ЛНР"

Пуцін правядзе перамовы з кіраўнікамі так званых "ДНР" і "ЛНР"

Уладзімір Пуцін паабяцаў, што правядзе перамовы з кіраўніцтвам так званых Данецкай і Луганскай народных рэспублік (ДНР і ЛНР). Перамовы, як перадае РБК, пойдуць пра абмен палоннымі паміж афіцыйным Кіевам і кіраўніцтвам так званых рэспублік. З прапановай выступіў лідар грамадскага руху "Украінскі выбар — права народа" Віктар Медзвядчук

Сустрэча Медзведчука і Пуціна прайшла ў падмаскоўнай Істры, калі прэзідэнт Расіі наведваў Нова-Іерусалімскі мужчынскі манастыр.

Па словах Медзведчука, Украіна гатовая вызваліць больш за 300 чалавек у рамках абмену палоннымі. У адказ Кіеў чакае, што кіраўнікі "ДНР/ЛНР" вызваляць да Новага года больш за 70 чалавек. 

"Я зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, пагавару з кіраўніцтвам і Данецкай рэспублікі, і Луганскай рэспублікі. Спадзяюся, тое, што вы прапаноўвалі, будзе рэалізавана, і як мага хутчэй", — адказаў Пуцін.

Дарэчы, дачка Медзведчука — хрэсніца Пуціна: ён хрысціў яе ў 2004 годзе ў Казанскім саборы Санкт-Пецярбурга. У 2014 годзе экс-кіраўнік адміністрацыі Леаніда Кучмы Медзвядчук стаў спецпрадстаўніком Украіны па гуманітарных пытаннях у трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе. У прыватнасці, ён курыраваў абмен палоннымі. У прыватнасці, пры яго ўдзеле ў траўні 2016 года была вызваленая лётчыца Надзея Саўчанка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі