Пуцін прызнаў, што за спінай самаабароны Крыма стаялі расійскія войскі
Пра гэта кіраўнік Расіі заявіў у тэлеэфіры падчас прамой лініі з расіянамі.
Па словах Уладзіміра Пуціна, менавіта расійскія вайскоўцы дапамагалі арганізоваўць рэферэндум у Крыме: "Яны забяспечвалі свабоду волевыяўлення крымчан. Каб падзеі не развіваліся так, як на паўднёвым усходзе Украіны. За спінай сіл самаабароны Крыма былі расійскія вайскоўцы, яны паводзілі сябе прафесійна, па-іншаму было нельга. У Крыме было больш за 20 тысяч салдат, 38 комплексаў СПА С-300, склады з узбраеннем, эшалоны боепрыпасаў. Трэба было засцерагчы людзей нават ад магчымасці прымянення гэтай зброі супраць грамадзянскіх асоб".
Фота — obozrevatel.ua