Пуцін распавёў, што можа справакаваць "бойню" на Данбасе

Уладзімір Пуцін. Фота: ru.valdaiclub.com
Уладзімір Пуцін. Фота: ru.valdaiclub.com

Закрыццё мяжы з самаабвешчанымі рэспублікамі Данбаса (так званыя "ДНР" і "ЛНР") да выканання іншых умоў Мінскіх пагадненняў прывядзе да бойні ў гэтым рэгіёне. Пра гэта на пасяджэнні міжнароднага дыскусійнага клуба "Валдай" заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Па яго словах, калі зачыніць мяжу да вырашэння палітычных пытанняў і надання гэтым тэрыторыям асаблівага статусу, а таксама не прыняць закон аб амністыі, дык "гэта прывядзе да сітуацыі нароўных са Срэбраніцы".

"Там будзе проста бойня распачатая мы гэтага не можам дапусціць і ніколі не дапусцім", — цытуе Пуціна РБК.

Бойня ў Срэбраніцы адбылася падчас вайны ў Босніі і Герцагавіне ў 1995 годзе. Тады сербскія атрады пад камандаваннем генерала Ратка Младзіча занялі горад Срэбраніца і забілі там некалькі тысячаў мусульман. Пасля Міжнародны трыбунал кваліфікаваў гэтыя падзеі як генацыд.

Разважаючы пра падзеі ва Украіне, Пуцін адзначыў, што кіеўскія ўлады не ў стане выканаць Мінскія пагаднення аб урэгуляванні сітуацыі на Данбасе. Пры гэтым ён выказаўся за захаванне "нармандскага фармату". Паводле яго слоў, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон зацікаўленыя ва ўрэгуляванні сітуацыі ў Украіне, але ім варта аказваць уплыў на Кіеў.

Пытанне пра перакрыццё расійска-ўкраінскай мяжы на Данбасе апошні раз узнімалася ў пачатку верасня, пасля прапановы размясціць міратворчую місію ААН у рэгіёне. Тады расійскі прэзідэнт заявіў, што міратворцам варта знаходзіцца на лініі размежавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі