Работнікам "Гродна Азот" пагражаюць звальненнямі за здымкі прадпрыемства
"Гродна Азот"
Сур'ёзнымі пакараннямі пагражаюць работнікам прадпрыемства "Гродна Азот" за здымкі на тэрыторыі прадпрыемства. Гаворка пра гэта ішла на пашыранай аператыўнай нарадзе пад кіраўніцтвам гендырэктара завода Ігара Ляшэнкі, піша карпарацыйная газета "Гродненский химик".
Пра асноўныя парушэнні, выяўленыя работнікамі службы бяспекі, далажыў намеснік гендырэктара па бяспецы і кадрах Алег Жывушка. Па яго словах, работнікаў яшчэ раз папярэдзілі пра недапушчальнасць несанкцыянаваных фота- і відэаздымак на тэрытоыі прадпрыемства. "У адпаведнасці з патрабаваннямі кібербяспекі забаронена падключэнне любых вонкавых прылад (флэш-назапашвальнікаў, мабільных тэлефонаў і да т.п.) да заводскіх камп'ютараў", — паведамляе газета.
Таксама выданне падкрэслівае, што "Гродна Азот" "фактычна працуе ва ўмовах рэжымнага аб'екта", там пакаранне за такія парушэнні будзе максімальна сур'ёзным — вымова, а пры паўторным парушэнні — звальненне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.