Raiffeisen Bank прадаў долю ў Прыёрбанку інвестару з ААЭ

Прыёрбанк, ілюстрацыйнае фота

Прыёрбанк, ілюстрацыйнае фота / Яндэкс

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank International (RBI) 20 верасня падпісаў пагадненне з інвестарам з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў аб продажы сваёй долі і выхадзе са складу бенефіцыярных уласнікаў Прыёрбанка. Пра гэта паведамляе прэс-служба Прыёрбанка.

Закрыццё ўгоды запланаванае на IV квартал 2024 года.

У Прыёрбанку запэўніваюць, што змена ўласніка не адаб'ецца на дзейнасці банка і яго ўзаемадзеянні з кліентамі і акцыянерамі.

Перамовы аб продажы акцый інвестару з Эміратаў ішлі як мінімум з лютага 2024 года.

Тым часам рэсурс banki24.by са спасылкай на падлікі аўстрыйскага банка піша, што страты RBI ад продажу ад продажу акцый Прыёрбанка складуць каля 300 мільёнаў еўра. Гэта вынік розніцы паміж цаной продажу і балансавага кошту Прыёрбанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі