Рамана Пратасевіча прыбралі са "спісу экстрэмістаў"
Раман Пратасевіч на судзе
Са "спісу экстрэмістаў" знікла імя Рамана Пратасевіча, заўважылі праваабаронцы "Вясны".
Пратасевіча няма ў новай рэдакцыі "Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці". Яго дадалі ў гэты спіс два месяцы таму з пазнакай "судзімасць не пагашана".
Тады ж у спіс дадалі Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка, якіх судзілі завочна разам з Пратасевічам. У траўні 2023-га суддзя Вячаслаў Тулейка прысудзіў Пуцілу 20 гадоў, Рудзіку — 19 гадоў, Пратасевічу — 8 гадоў. Пазней Пратасевіч быў памілаваны Лукашэнкам.
Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік у спісе МУС засталіся.
Як паведамляла Еўрарадыё, у ліпені 2023-га Пратасевіча і Сафію Сапега выкраслілі са "спісу тэрарыстаў", які складае КДБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.