Рамантычная трагікамедыя з беларускага футбола набірае мільёны праглядаў

Кур'ёзны выпадак у Смаргоні / Скрыншот з відэа АБФФ
Кур'ёзны выпадак у Смаргоні / Скрыншот з відэа АБФФ

Рамантычная трагікамедыя з беларускага футбола набірае мільёны праглядаў. А таксама сотні тысяч лайкаў. Нядаўна ў матчы першай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе абаронца "Смаргоні" Уладзіслаў Шубовіч арыгінальна адсвяткаваў гол, забіты ў браму пінскай "Хвалі". Разам з іншымі гульцамі ён падышоў да краю поля, каб зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне. Сцюард не адразу зразумеў, што адбываецца, і груба адштурхнуў яе. У выніку ледзь не пачалася бойка. На шчасце, усё скончылася добра.

Відэа трапіла ў інстаграм-паблік "433", дзе ўжо за першую гадзіну сабрала больш за 3 млн праглядаў і сотні тысяч лайкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі