Раналду і Джокавіч трапілі ў Кнігу рэкордаў Гінеса
Партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду і сербскі тэнісіст Новак Джокавіч трапілі ў свежае выданне "Кнігі рэкордаў Гінеса". Пра гэта са спасылкай на сайт Guinness World Records паведамляе Lenta.ru.
Раналду стаў самым папулярным спартсменам у Twitter. Па стане на 7 кастрычніка ў яго было 47 262 909 падпісчыкаў. Джокавіч зарабіў рэкордную суму прызавых за адзін сезон — 21 460 145 долараў.
Апроч іх рэкардсменамі сталі брамнік "Арсенала" Петэр Чэх (181 матч "на нуль" у англійскай прэм'ер-лізе), амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс (самы доўгі прамежак часу між першым і апошнім тытулам на турнірах серыі "Вялікага шлема" — з 1999 па 2016 год), галандскі пілот "Формулы-1" Макс Ферстапен (самы малады гоншчык, які атрымаў перамогу на этапе "Формулы-1" — 18 гадоў і 288 дзён) і амерыканка Холі Холм (уладальніца чэмпіёнскіх паясоў у боксе і змешаных адзінаборствах, ММА).
25 жніўня 31-гадовы Роналду быў прызнаны найлепшым гульцом Еўропы. 29-гадовы Джокавіч — першая ракетка свету, 12-разовы пераможца турніраў серыі "Вялікага шлема".