Расія часова адключалася ад інтэрнэту — тэставалі свой "Чабурнэт"
"Чабурнэт" адправіць расіян у Каменны век
Уночы з 4 на 5 ліпеня Расія часова адключылася ад глабальнага інтэрнэту. У гэты час там праходзіла тэставанне сваёй сістэмы "суверэннага інтэрнэту", сцвярджае Інстытут вывучэння вайны.
Крыніцы ў тэлекамунікацыях сцвярджаюць, што тэставанне "Чабурнэту" (так у народзе называюць "свой расійскі інтэрнэт") прайшло паспяхова. Расіяне не мелі доступу да заходніх сэрвісаў, уключна з Google і Wikipedia, але захавалі доступ да вэб-сэрвісаў, размешчаных у Расіі.
Іншая крыніца паведамляе, што праверка, верагодна, адключыла некаторыя расійскія дзяржаўныя службы, у тым ліку чыгунку і Рассяльгаснагляд. Аб адключэннях таксама паведамілі расійскія аператары сувязі "Мегафон" і "Білайн".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.